Відэафакт: Хворы пуцініст Баскаў ледзь стаіць на нагах
19- 8.12.2022, 9:08
- 32,508

Стан артыста выклікае асцярогі ў расейцаў.
Расейскі артыст Мікалай Баскаў выступіў на здымках канцэрта «Танцы! Ёлка! МУЗ-ТВ!». Журналісты заўважылі, што стан ягонага здароўя значна пагоршыўся, паведамляе УНІАН.
Так, журналіст расейскага выдання Super заўважыў, што «натуральны бландын» не рухаўся падчас нумара, з цяжкасцю пакінуў сцэну і толькі пры яго перамяшчэннях у зале выключалі святло.
Ён дадаў, што стан артыста сапраўды трывожны.
Варта адзначыць, што гэта ўжо не першы раз, калі Баскава заўважаюць у такім стане. Раней карэспандэнт прапагандысцкага «Московского комсомольца» расказаў, што пуцініст Баскаў ужо не можа сам перамяшчацца праз сваю хваробу. Падчас запісу «Голубого огонька» яго вялі пад рукі.