Нямеччына перадае Украіне новую партыю зброі
7- 7.12.2022, 21:53
- 10,658

Артылерыю і панцырныя транспарцёры.
Нямеччына апублікавала новы спіс узбраення, якое будзе дадзенае Украіне ў рамках вайсковай дапамогі. У яго ўваходзяць бронетранспарцёры Dingo і самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі RCH-155.
Пра гэта паведамляе прэсавая служба ўрада Нямеччыны.
Частка тэхнікі будзе пастаўляцца са складоў бундэсвера, а іншая частка - ад прамысловасці, якія фінансуюцца за кошт сродкаў ініцыятывы ўрада аб мадэрнізацыі.
Нямеччына дасць Украіне наступную зброю:
18 адзінак 155-мм самаходных артылерыйскіх установак RCH 155;
20 панцырных транспарцёраў Dingo;
2 танкавыя цягачы M1070 Oshkosh;
80 пікапаў;
90 сродкаў процідзеяння дронам;
7 цяжкавікоў 8x6 са зменнай сістэмай заладоўвання.
У нямецкім урадзе падкрэслілі, што з меркаванняў бяспекі не будзе паведамляцца інфармацыя аб спосабах і тэрмінах дастаўкі ўзбраення.
Dingo - гэта панцырная і апцыйна ўзброеная машына, якая выкарыстоўваецца для патрулявання і выведкі.
Артылерыйскія 155-мм устаноўкі Remote Controlled Howitzer 155 маюць даўжыню рулі 52-га калібру. RCH 155 створаная на шасі колавага транспарцёра GTK Boxer з колавай формулай 8×8. Сістэма мае аўтаматызаваны вежавы артылерыйскі модуль AGM з артылерыйскай часткай нямецкай самаходнай гаўбіцы PzH 2000.