Вечаровая зводка Генштаба УСУ
- 7.12.2022, 19:50
- 3,714

УСУ атакавалі пазіцыі варожай артылерыі і знішчылі два склады боепрыпасаў.
Украінскія вайскоўцы атакавалі раён групавання варожай артылерыі і знішчылі два склады боепрыпасаў акупантаў.
Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ.
За дзень ад ракетных удараў і БПЛА ворага пацярпелі жылыя дамы і іншыя цывільныя аб'екты горада Карасценя Жытомірскай вобласці і шэраг населеных пунктаў Запарожскай вобласці. Акрамя таго, абстрэлы з рэактыўных сістэмаў залпавага агню зазналі жылыя кварталы горада Курахава Данецкай вобласці.
Надалей захоўваецца пагроза варожых ракетных удараў па аб'ектах энэргетычнай сістэмы і крытычнай інфраструктуры па ўсёй тэрыторыі Украіны.
На Валынскім і Палескім кірунках абстаноўка без істотных змяненняў, прыкметаў фармавання наступальных груповак праціўніка не выяўлена. На палігонах Рэспублікі Беларусь ідзе падрыхтоўка падраздзяленняў ворага.
На Слабажанскім кірунку праціўнік прадаўжае ўтрымліваць свае войскі ў памежных раёнах Белгародскай вобласці. Абстрэлы з танкаў, мінамётаў, ствольнай артылерыі зафіксаваныя недалёка ад Стрылечча, Цярновай, Старыцы, Ваўчанскіх Хутароў і Чугуніўкі Харкаўскай вобласці.
На Купянскім кірунку праціўнік вядзе абарону. Учыніў артылерыйскія абстрэлы раёнаў населеных пунктаў Дварычная, Катлярыўка, Табаіўка і Берастава Харкаўскай вобласці і Наваселіўскае і Стальмахіўка ў Луганскай вобласці.
На Ліманскім кірунку вораг здзейсніў абстрэлы з танкаў і артылерыі розных тыпаў па раёнах населеных пунктаў Макіівка, Плашчанка і Неўскае Луганскай вобласці і Тэрны і Ліман Данецкай вобласці.
На Бахмуцкім і Аўдзееўскім кірунках акупанты засяроджваюць асноўныя намаганні на вядзенні наступальных дзеянняў. Абстрэлы з танкаў, мінамётаў ствольнай і рэактыўнай артылерыі зазналі раёны населеных пунктаў Верхнякаменскае, Спірнае, Салядар, Бахмуцкае, Бахмут, Клішчыіўка, Залізнае, Аўдзееўка, Вадзяное, Первамайскае, Невельскае, Краснагорыўка, Мар'інка, Новаміхайлаўка Данецкай вобласці.
На Навапаўлаўскім кірунку вораг вядзе абарону. Здзейсніў артылерыйскія і мінамётныя абстрэлы пазіцый украінскіх войскаў паблізу населеных пунктаў Вуглядар, Богаяленўка, Прачыстаўка і Залатая Ніва Данецкай вобласці.
На Запарожскім кірунку праціўнік нанёс вогненную паразу паблізу Врэміўкі і Наваполя Данецкай вобласці і Даражнянкі, Гуляйполя і Залізнычнага ў Запарожскай вобласці.
На Херсонскім кірунку вораг абараняецца. Пад артылерыйскі агонь трапілі больш за 10 населеных пунктаў, сярод іншых Асакорыўка, Залатая Балка, Дудчаны Херсонскай вобласці і наваколлі Херсона.
Украінская авіяцыя цягам дня нанесла 11 удараў па раёнах групавання асабовага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі, а таксама ўдар па пазіцыях зенітных ракетных комплексаў ворага.
За дзень украінскія ваяры збілі ўдарны БПЛА тыпу Shahed-136. Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі сілаў абароны Украіны за дзень падбілі 3 пункты кіравання, 2 раёны групававання асабовага складу, раён групававання артылерыі і 2 боепрыпасы акупантаў.