Мінабароны Украіны звярнулася да мабілізаваных з РФ
4- 7.12.2022, 19:26
- 13,418

HIMARS усё роўна, добры акупант ці дрэнны.
Міністэрства абароны Украіны апублікавала ў Twitter жартоўнае прадказанне для расейскіх акупантаў.
Звяртаючыся да расейцаў, якіх камандзіры заклікаюць не крытыкаваць уладу і палохаюць магутнымі ракетнымі ўстаноўкамі, якія знаходзяцца на ўзбраенні Украіны, МА піша, што для «злых HIMARS» акупанты ўсё аднолькавыя.
«Кажуць, мабілізаваным у Расеі расказваюць жахалкі: калі ты будзеш крытыкаваць [прэзідэнта РФ Уладзіміра] Пуціна і не падпарадкоўвацца сваім камандзірам, па цябе ўначы прыйдуць злыя HIMARS. Праўда ў тым, што HIMARS не адрознівае, добры ты акупант ці дрэнны», – гаворыцца ў паведамленні.
На малюнку ракетны комплекс стылізаваны з адсыланнем на Чэшырскага ката з твора «Аліса ў краіне цудаў» Люіса Кэрала.
HIMARS comes for every occupier.
— Defense of Ukraine (@DefenceU) December 7, 2022
They say that conscripts in russia are being told spooky stories: if you criticize putin and disobey your commanders, the evil HIMARS will come after you at night.
The truth is, HIMARS can’t tell whether an occupier is good or bad. pic.twitter.com/NPFgXKmY0D