У чацвер у Беларусі чакаецца да +2 градусаў
- 7.12.2022, 19:19
- 2,642

Будзе воблачна з праясненнямі.
Завіруха і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 8 снежня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. Уначы часам пройдуць ападкі (снег, мокры снег, па поўдні з дажджом), месцамі слабая завіруха. Днём пераважна па паўночнай палове чакаецца невялікі снег, мокры снег. У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы 6–11 м/с, месцамі парывы да 14 м/с.
Уначы тэмпература паветра будзе вагацца ад 0 да мінус 6 градусаў, а днём ад мінус 2 да плюс 2 градусаў.