30 сакавiка 2023, Чацвер, 3:54
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ знішчылі рэдкую расейскую бронемашыну «Стрэл»

6
УСУ знішчылі рэдкую расейскую бронемашыну «Стрэл»

Ад прамога трапляння бранявік загарэўся.

Байцы УСУ эфектна знішчылі рэдкі расейскі бранявік «Стрэл» (КамАЗ-43269).

Гэта першая згадка пра такую машыну за апошнія 9 месяцаў. Раней пра траплянні ў КамАЗ-43269 паведамлялася толькі ў 2015 годзе.

Філіграннай працай вызначыліся байцы 54-й АМБр УСУ, якая дыслакуецца ў Бахмуце Данецкай вобласці.

Тelegram-канал «Украіна 365» апублікаваў кадры, на якіх ваенная тэхніка акупантаў паказала, як ярка можа гарэць пры прамым траплянні ў яе снарада ад УСУ.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».