Жыхары Слуцка стаяць па гадзіне ў чэргах на вуліцы ў пунктах выдачы Wildberries
4- 7.12.2022, 17:18
- 7,856
![Жыхары Слуцка стаяць па гадзіне ў чэргах на вуліцы ў пунктах выдачы Wildberries](https://i.c97.org/ai/527286/aux-head-1670422674-20221207_Wildberries_sluck_360.jpg)
Wildberries змяніў тэрмін захоўвання атрыманых тавараў.
Адна з незвычайных прымет гэтых дзён для Слуцка - гэта не снег і нармальная зіма, а чэргі ў пункты выдачы Wildberries. Чэргі з'явіліся напрыканцы лістапада. Чытачы дасылалі фатаграфіі ў рэдакцыю «Кур'ера».
У пачатку зімы сітуацыя не змянілася. Так, 6 снежня ў абедзенны час журналістка прастаяла 50 хвілін на вуліцы. Былі тыя, хто пад'язджаў на аўтамабілі, займаў чаргу і потым ужо чакаў унутры аўто.
![](https://i.c97.org/ai/527286/aux-1670422583-221207_wildberries03.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/527286/aux-1670422583-221207_wildberries01-544x680.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/527286/aux-1670422583-221207_wildberries02-544x680.jpg)
А ўнутры пункта выдачы ўсё проста заваленае таварамі - настолькі шмат людзі заказваюць.
Сёння раніцай, прыкладна а 10.15, на Камсамольскай сітуацыя не моцна змянілася: на вуліцы стаяла не менш за 10 чалавек.
Раней стала вядома, што Wildberries змяніў тэрмін захоўвання тавара да 7 дзён. Раней ён складаў 14 дзён. Новаўвядзенне дзейнічае з 5 снежня. Па заканчэнні 7 дзён захоўвання тавары з пункта выдачы (ПВЗ) адправяць назад на склад. Гэта зробленае для таго, каб разгрузіць ПВЗ на час распродажаў і перадсвяточнага ажыятажу.