29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы пачалі ліквідаваць сваіх калабарантаў ва Украіне

7
Расейцы пачалі ліквідаваць сваіх калабарантаў ва Украіне

Мелітопаль паўтарае сцэнар Херсона.

Акупанты ўжо самі адкрылі паляванне на калабарантаў. Пра гэта ў жывым эфіры паведаміў мэр горада Іван Фёдараў.

Так мэр расцаніў учорашні выбух і спробу ліквідаваць намесніка фэйкавага кіраўніка Мелітопаля Галіны Данільчанкі - Мікалая Валыку.

Учора, нагадаем, за 50 метраў ад яго пад'езда ўзарвалася самаробная выбухная прылада магутнасцю 2,5 кг трацілу. Здраднік застаўся жывы, але ладна напалоханы. Мэр Іван Фёдараў распавёў, чым займаўся Валык пры акупантах:

- Гэта былы дэпутат Мелітопальскага райсавета ад АПЗЖ, які раней за ручку хадзіў з Іллём Ківам і спрабаваў рэтрансляваць яго лозунгі. А калі зайшлі акупанты стаў на фінансавыя плыні. Спачатку ён курыраваў раздзел баз адпачынку ў Кірылаўцы. Затым вываз збожжа з Мелітопальскага раёна. Сёння самі акупанты ўжо ў паніцы і пачынаюць зачышчаць сваіх жа калабарантаў. Такая тэндэнцыя была ў Херсоне і цяпер яна адсочваецца і ў часова акупаваным Мелітопалі, - зрабіў выснову Іван Фёдараў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках