17 чэрвеня 2024, панядзелак, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нік і Майк»: Беларускія афіцэры масава звальняюцца праз стан здароўя

26
«Нік і Майк»: Беларускія афіцэры масава звальняюцца праз стан здароўя

Ніхто не хоча паміраць за Пуціна і Лукашэнку.

Telegram-канал «Нік і Майк», які спецыялізуецца на інсайдах, распавядае аб звальненнях беларускіх афіцэраў з медыцынскіх прычын. Таксама аўтары канала каментуюць новыя законы, прынятыя «палаткай»:

- Чарговыя недазаконы ад «палаткі» - толькі дадатковае пацверджанне таму, што пастанова па ўцягванні ў вайну прынятая.

Гэта не тупое капіяванне таго, што прынята і працуе ў Расеі. У гэтым не было ніякай патрэбы. Саджаюць і так за лайкі і каментарыі. Гэта падрыхтоўка да запуску новага канвеера рэпрэсій у ваенны час. Каб не трэба было думаць і нешта прыдумляць выканаўцам. Ведай сабе штампуй здрады і смяротныя прысуды.

У нас, дарэчы, з'явілася бессэнсоўнае пытанне да тых, хто памылкова ўважае сябе за суддзяў. Але мы яго зададзім. Штрафы, арышты і гады за кратамі вы ўжо штампуеце без пакутаў сумлення. А як будзе са смяротнымі прысудамі за здраду лядовым палацам дыктатара? Бо ўсё ідзе менавіта да гэтага. Расстрэльныя спісы не за гарамі.

У вайсковыя білеты ўжо цяпер некаторым уклейваюць мабілізацыйныя прадпісанні, каб два разы не бегаць. Пад Берасцем ажыўлены рух вайсковых цягнікоў. Каляды ўсё ж вызначылі сапсаваць. Хунта ўцягваецца ў вайну з Украінай і рыхтуецца да поўнамаштабнай вайны грамадзянскай. Нарабаванае яны аддаваць не збіраюцца.

З іншага боку, гэтыя пастановы яскрава паказваюць жывёльны страх. Нават у тых, каго ў 2020 годзе называлі лаяльнымі, упэўненасці ўжо няма і лепш іх на ўсялякі выпадак запалохаць.

Са звестак Ніка, сярод афіцэрскага складу цяпер вялікая плынь тых, хто спрабуе звольніцца з медыцынскіх патрабаванняў, у тым ліку прычыняючы наўмысную шкоду свайму здароўю. Можам такія спробы толькі вітаць - з высокім ціскам або астмай дакладна шанцаў выжыць больш, чым на палях Украіны. Выбар пакуль усё яшчэ ёсць. І важна паспець яго зрабіць.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках