FAZ: ЗША падтрымліваюць перадачу Украіне нямецкіх танкаў Leopard
3- 7.12.2022, 15:34
- 6,382

Слова за Берлінам.
ЗША намякнулі Нямеччыне, што гатовыя падтрымаць пастанову аб перадачы нямецкіх танкаў Leopard 2 Украіне.
Пра гэта паведамляе аўтарытэтная нямецкая газета Frankfurter Allgemeine Zeitung, спасылаючыся на свае крыніцы.
Дарадца прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван ужо паведаміў пра гэта дарадцу канцлера Нямеччыны ў замежнай палітыцы Енсу Плетнеру. Газета сцвярджае, што размова паміж высокапастаўленымі чыноўнікамі адбылася яшчэ ў кастрычніку.
«Саліван сказаў Плетнеру праз тэлефон, што ЗША віталі б пастаўку Нямеччынай Leopard 2, але гэта павінна быць зробленае на ініцыятыву Нямеччыны», - піша газета.
Нямецкі ўрад, паводле слоў выдання, гэтую інфармацыю не стаў зняпраўджваць.