24 красавiка 2024, Серада, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Толькі піць тут і застаецца»

5
«Толькі піць тут і застаецца»

Акупант расказаў, што ад яго роты засталося ў жывых толькі 30 чалавек.

Расейскі акупант у Данецкай вобласці распавёў маці аб вялікіх і стратах і п'янцы на фронце. Пра гэта паведамляе Галоўная выведвальная ўправа Міністэрства абароны Украіны, якая апублікавала перахопленую тэлефонную размову.

Расейскі вайсковец распавёў, што ён з іншымі акупантамі ўжо чатыры дні не спяць, бо «вакол мокра, яны ў вадзе, холадна і ўвесь час п'юць гарэлку». Як бачна з аўдыёзапісу, маці акупанта зразумела, што ён ужо п'яны і падчас тэлефоннай размовы. Пры гэтым акупант адзначае, што ён выпівае і яму робіцца лепш.

«Вы не ўяўляеце, якая тут сітуацыя. Тут поле і лесапалосы, а наперадзе ўкраінцы і не дай Бог наступ, а ў нас тут трыццаць чалавек ва ўсёй роце засталося...Як тут не піць? Толькі піць тут і трэба», - дадаў ён.

Акупант распавёў, што гарэлку прывозяць з горада і ўсе ў роце «скідаюцца» на выпіўку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках