18 красавiка 2024, Чацвер, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Financial Times: Украінскія беспілотнікі могуць ударыць па Сібіры

29
Financial Times: Украінскія беспілотнікі могуць ударыць па Сібіры

У Расеі практычна няма бяспечных месцаў.

Дарадца ўкраінскага ўрада ў сферы абароны заявіў у інтэрв'ю Financial Times, што ва УСУ цяпер няма нейкіх абмежаванняў пры ўдарах па Расеі. Украінскія беспілотнікі могуць дасягнуць нават Сібіры.

Украіна ўдарамі па расейскіх авіябазах паказала, што можа наносіць далёкія ўдары без заходняга абсталявання. Адна з цэляў, якую ўразілі ўкраінскія беспілотнікі, знаходзілася ў 160 км ад Масквы.

Аналітыкі мяркуюць, што ўдары па аб'ектах, якія знаходзяцца ў глыбіні РФ, з’яўляюцца новай тактыкай УСУ. Кіеў імкнецца прадэманстраваць, што ў Расеі цяпер няма бяспечных месцаў.

«Напады паўтараюцца. У нас няма абмежаванняў па далёкасці, і неўзабаве мы зможам паразіць усе цэлі на тэрыторыі Расеі, у тым ліку ў Сібіры. Ва Украіне мы ведаем, як цяжка абараняцца ад такіх нападаў з паветра. Неўзабаве і ў Расеі не будзе бяспечных зон», - сказала крыніца FT ва ўкраінскім урадзе.

Украіна дагэтуль не ўзяла на сябе адказнасць за ўдары. Таксама многія дэталі аперацыі застаюцца ў сакрэце. УСУ сваімі атакамі могуць дамагчыся таго, што Расеі давядзецца разгрупаваць сваё СПА і ўзбраенне па краіне.

Адзін з чыноўнікаў з заходняга міністэрства абароны сказаў, што гэтыя атакі зробяць расейцаў менш упэўненымі ў сабе.

«Цяпер РФ давядзецца падумаць, як разгрупаваць сваю вайсковую маёмасць і засцерагчы яе», – мяркуе суразмоўца FT.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках