На Запарожжы ліквідавалі ветэрана спецназа ГРУ
7- 7.12.2022, 14:13
- 11,184
![На Запарожжы ліквідавалі ветэрана спецназа ГРУ](https://i.c97.org/ai/527251/aux-head-1670411382-20221207_tyrau_360.jpeg)
Расейскага «мобіка» і яго калегу аформілі «грузам 200» каля Энэргадара.
Пад часова акупаваным горадам Энэргадарам Запарожскай вобласці 2 лістапада былі ліквідаваныя два ўдзельнікі «СВА»: саратавец Аляксей Карташоў і арэнбуржац Арцём Тырлаў. Апошні ў 2007-2010 гадах праходзіў тэрміновую службу і кантракт у складзе 551-га асобнага атрада СпН 10-й брыгады спецназа галоўнай выведвальнай управы ФР.
![](https://i.c97.org/ai/527251/aux-1670411410-31841019757046893663109293331621767758095338n.webp)
Смерць захопнікаў пацвярджаюць некралогі ў расейскіх сацыяльных сетках. Звесткі аб «двухсотых» знайшоў валанцёр, блогер-расследавальнік Іраклі Камахідзэ і падзяліўся фатаграфіямі Тырлава на сваёй старонцы ў Facebook.
![](https://i.c97.org/ai/527251/aux-1670411410-1bac6e56c4eaac39aa74a6f6daf80459b8ac9c81.webp)
Як распавёў Камахідзэ, абодва расейцы патрапілі на вайну супраць Украіны па мабілізацыі.
34-гадовы Тырлаў (нарадзіўся 10 снежня 1987 года) мог бы і далей працаваць машыністам РЧ, але далучыўся да злачыннай «спецаперацыі» і 9 лістапада яго пахавалі «з воінскімі ўшанаваннямі».
Арэнбуржац быў прызваны з запасу ў першыя дні мабілізацыі, 30 верасня накіраваны на баявое зладжванне ў Саратаў. Ужо ў 10-х чыслах кастрычніка Тырлаў адправіўся ў зону баявых дзеянняў на пасадзе камандзіра аддзялення інжынерна-сапёрнай роты.
Расейскія СМІ паведамілі, што расеец прыцягваўся да службы на Паўночным Каўказе, што забяспечыла яму атрыманне статусу «ветэрана». Пасля кантракта Тырлаў вярнуўся ў Арэнбург, дзе 10 гадоў працаваў на чыгунцы. У акупанта засталіся ўдава і сын.
![](https://i.c97.org/ai/527251/aux-1670411409-3184295755704689542977578656102454081359494n.webp)
![](https://i.c97.org/ai/527251/aux-1670411409-31866674057046895396442458506722982589019013n.webp)
Што да Карташова, то інфармацыі пра яго ў адкрытых крыніцах нашмат менш. Саратаўскія ўлады заявілі, што ён «гераічна» загінуў «пры выкананні свайго воінскага абавязку».