Украінскі палкоўнік: УСУ далі Пуціну аплявуху
2- 7.12.2022, 14:04
- 8,872

Становішча расейцаў на франтах хутка пагаршаецца.
Вайсковы экспэрт, палкоўнік запасу УСУ Пётр Чэрнік мяркуе, што ўдары па вайсковых аэрадромах РФ маюць вельмі сур'ёзнае і ідэалагічнае значэнне для Пуціна.
Такое меркаванне ён выказаў у эфіры тэлеканала Эспрэса.
Выбухі на тэрыторыі РФ, а менавіта на іх вайсковых аэрадромах, ніякім чынам не ўплываюць на ракетныя залпы расейцаў па тэрыторыі Украіны. Ракетны абстрэл і так рыхтаваўся. Паколькі ў расейцаў няма іншага спосабу ціску на Украіну, акрамя такіх тэрарыстычных нападаў, - растлумачыў Чэрнік.
Экспэрт падкрэсліў, што становішча расейцаў на франтах хутка пагаршаецца.
Кожны тыдзень і месяц стратэгічная сітуацыя для расейцаў пагаршаецца. Таму яны спрабуюць ціснуць на Украіну, абстрэльваючы цывільную інфраструктуру. Што да выбухаў на расейскіх вайсковых аэрадромах, то гэта добрая навіна. Гэта вельмі сур'ёзны і ідэалагічны момант для Пуціна. Ён чарговы раз атрымаў аплявуху. Паколькі адзін з яго элементаў ядзернай трыяды атрымаў пашкоджанне. Пуцін неймаверна ганарыўся расейскай ядзернай трыядай. Цяпер яна пад пагрозай, - дадаў ён.