Літва следам за Латвіяй забараніла расейскі тэлеканал «Дождь»
65- 7.12.2022, 12:55
- 6,828

Пастанову прыняла камісія ў радыё і тэлевізіі.
Літва спыняе вяшчанне расейскага тэлеканала "Дождь". Пастанова аб спыненні вяшчання прынятая пасля таго, як канал пазбавілі ліцэнзіі ў Латвіі.
Інфармацыю аб гэтым паведаміла LRT.
Расейскі тэлеканал «Дождь» больш не будзе даступны ў краіне - заявіла камісія ў радыё і тэлевізіі Літвы.
Варта адзначыць, што ўчора Латвійская нацыянальная рада электронных СМІ анулявала ліцэнзію на вяшчанне
Тэлеканала «Дождь» трапіў у скандал у Латвіі пасля таго, як паказаў карту, на якой Крым выяўлены тэрыторыяй Расеі. Акрамя таго, вядоўца канала заклікаў гледачоў дапамагаць расейскім акупантам ва Украіне.