25 красавiка 2024, Чацвер, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска прыйшла на сеанс да «чарадзейкі» па поспех, але стала толькі горш

9
Беларуска прыйшла на сеанс да «чарадзейкі» па поспех, але стала толькі горш

Жыхарка Барысава распавяла, як ёй «чысцілі» кватэру і дастаўлялі «пасылку з Ерусаліма» з чэрапам і свечкай.

У дачыненні да 28-гадовай жыхаркі Гомеля распачалі крымінальную справу за махлярства ў асабліва буйным памеры, паведаміў Следчы камітэт.

30 кастрычніка ў міліцыю звярнулася 52-гадовая жыхарка Барысава і патлумачыла, што стала ахвярай махляроў.

Жанчына расказала, што ў снежні мінулага года знайшла ў інтэрнэце аб'яву пра паслугі для зняцця псуты. Пасля працяглага пошуку знаёмстваў на розных сайтах, пацярпелая ўжо страціла надзею на стасункі з мужчынамі, таму яна надумала скарыстацца гэтай магчымасцю. На паведамленне адгукнулася «Крысціна».

Пацярпелая неаднаразовыя пераводзіла буйныя сумы грошай на дадзеныя ёй банкаўскія рэквізіты. У паслугі «празорцы» уваходзіла зняцце псуты, сурокаў, розныя абрады, адкрыццё «бізнэс-удачы» і іншае. Яна «дапамагала» жыхарцы Барысава ў збавенні ад алкагольнай залежнасці аднаго з кавалераў, а таксама ў лячэнні іншага. Некалькі тысяч даляраў каштавала для пацярпелай «ачыстка» яе кватэры, дастаўка «пасылкі з Ерусаліма» з чэрапам і свечкай.

Чарадзейка шчыльна ўвайшла ў жыццё самотнай жанчыны, тая дзялілася з ёй патаемным, давярала, раілася - натуральна, за плату. Бацькі пацярпелай даўно памерлі, сяброў таксама не было. Гэтым і скарысталася ўвішная зламысніца, увайшоўшы да яе ў давер. Калі грошы на аплату паслуг «сяброўкі» скончыліся, жыхарка Барысава стала афармляць на сваё імя крэдыты ў банках. Калі і гэтыя магчымасці былі вычарпаныя, а ненаедная «Крысціна» працягвала патрабаваць грошы, пацярпелая заклала кватэру. Агулам на прадстаўленыя рэквізіты яна пералічыла 51 тысячу рублёў.

Увосень гэтага года, пасля размовы са святаром, пацярпелая нарэшце зразумела, што стала ахвярай зламыснікаў, і надумала звярнуцца ў міліцыю.

Барысаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа паводле ч.4 арт. 209 КК (Махлярства, учыненае ў асабліва вялікай суме).

Супрацоўнікі міліцыі падазраваную затрымалі. Ёю была 28-гадовая жыхарка Гомеля. Цяпер з фігуранткай працуюць следчыя.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках