Закрываецца адзіная ў Беларусі крама Timberland
4- 7.12.2022, 12:03
- 6,088
![Закрываецца адзіная ў Беларусі крама Timberland](https://i.c97.org/ai/527219/aux-head-1670403831-20221207_Timberland_360.jpg)
Тавар паспрабуюць распрадаць з дапамогай зніжак.
У Instagram крамы брэнда Timberland у Беларусі з'явілася паведамленне аб закрыцці.
«Дарагія сябры! Вымушаны паведаміць Вам важную навіна! Крама Timberland - зачыняецца! Пяць гадоў мы былі разам з вамі! Але, надышоў час развітвацца! Крама Timberland, адзіная ў Беларусі, закрываецца!» -гаворыцца ў паведамленні.
Гэта адзіная крама папулярнага брэнда абутку і адзення ў нашай краіне.
Апошнія працоўныя дні гандлёвага аб'екта - 16-17 снежня. Тавар паспрабуюць распрадаць з дапамогай зніжак.