Закрываецца адзіная ў Беларусі крама Timberland
4- 7.12.2022, 12:03
- 6,198

Тавар паспрабуюць распрадаць з дапамогай зніжак.
У Instagram крамы брэнда Timberland у Беларусі з'явілася паведамленне аб закрыцці.
«Дарагія сябры! Вымушаны паведаміць Вам важную навіна! Крама Timberland - зачыняецца! Пяць гадоў мы былі разам з вамі! Але, надышоў час развітвацца! Крама Timberland, адзіная ў Беларусі, закрываецца!» -гаворыцца ў паведамленні.
Гэта адзіная крама папулярнага брэнда абутку і адзення ў нашай краіне.
Апошнія працоўныя дні гандлёвага аб'екта - 16-17 снежня. Тавар паспрабуюць распрадаць з дапамогай зніжак.