5 лютага 2023, Нядзеля, 23:03
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Польшчу едуць самыя дарагія танкі ў свеце

7
Відэафакт: У Польшчу едуць самыя дарагія танкі ў свеце

Паўночна-ўсходняй часткі краіны ўзбраенне дасягне на працягу найбліжэйшых дзён.

Самыя дарагія танкі свету накіроўваюцца да ўсходняй мяжы Польшчы. Варшава атрымала першую партыю зброі, замоўленую ў Паўднёвай Карэі. У порт горада Гдыня прыбылі 10 танкаў і 24 самаходныя гаўбіцы.

Як гаворыцца ў сюжэце ТСН, іх Польшча замовіла ў Сеула летам на фоне ўварвання Расеі ва Украіну. Танкі, якія будуць на ўзбраенні польскага войска, гэта К-2 Black Panther. Іх ўважаюць за самыя дарагія ў свеце, кожны такі каштуе 8,5 млн даляраў.

Гэтыя танкі здольныя развіваць хуткасць да 70 км/г, страляць саманаводным бранябойным кумулятыўным набоем. Паўночна-ўсходняй часткі Польшчы ўзбраенне дасягне цягам найбліжэйшых дзён.

Цяперашняя партыя - першая, новую Сеул абяцае даслаць палякам у наступным годзе разам з боепрыпасамі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».