У Нямеччыне затрымалі 25 чалавек, якія маглі рыхтаваць дзяржаўны пераварот
10- 7.12.2022, 11:45
- 11,878

Сярод іх ёсць расейка.
У Нямеччыне паводле падазрэння ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту затрыманы 25 чалавек. Як паведамляе ТАСС, сярод затрыманых ёсць расейка.
Генпракуратура Нямеччыны заявіла, што 22 затрыманыя падазраюцца ў стварэнні тэрарыстычнай арганізацыі. Астатнія - у яе падтрымцы.
Арганізацыя, створаная падазраванымі, звярталася па дапамогу да РФ. Затрыманыя стварылі "ўрад" і "вайсковае крыло", а таксама спрабавалі вербаваць супрацоўнікаў паліцыі і войска Нямеччыны.
Падазроныя рыхтавалі напад на бундэстаг і затрыманне палітыкаў. Змоўшчыкі спадзяваліся, што частка сілавікоў пяройдзе на іх бок, што прывяло б да перавароту.