«Уцяклі з крамы ў шоку»
30- 7.12.2022, 11:29
- 28,282

Як віцебчукі хадзілі пралку набываць.
У рэдакцыю сайту Charter97.org напісаў чытач з Віцебску. Ён паскардзіўся на касмічныя кошты бытавой тэхнікі ў беларускіх крамах:
- Днямі здарылася непрыемнасць - зламалася пралка. Стала зусім дрэнна адціскаць. Пайшлі з жонкай у адну буйную краму бытавой тэхнікі ў нашым Віцебску.
Уцяклі адтуль у шоку. Выбар зусім маленькі. Так, ёсць і LG, і Samsung, але вытворчасці РФ ці Кітай і тыя касмічнымі коштамі. 3 тысячы рублёў!
Мы ж спадзяваліся знайсці плаку еўрапейскай зборкі, якая праслужыць доўга. Пасля гэтага дачка зайшла на сайт польскай крамы тэхнікі. У іх пральныя машынкі Samsung, напрыклад, польскай зборкі можна купіць усяго за 1 200 беларускіх рублёў. Не ведаем, што зараз і рабіць.