29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

19-гадовы масквіч выскачыў з акна вайсковага камісарыята

11
19-гадовы масквіч выскачыў з акна вайсковага камісарыята

У найбліжэйшы месяц расеец дакладна не трапіць на фронт.

У Маскве 19-гадовы расеец выскачыў з акна на чацвёртым паверсе вайсковага камісарыята, каб пазбегнуць набору.

Як паведамляе расейскі Тэлеграм-канал «База», інцыдэнт адбыўся 5 снежня ў вайсковым камісарыяце на вуліцы Саратаўскай.

«Хлопца мусілі забраць на вайсковую службу, але Аляксей вельмі не хацеў служыць. Настолькі, што адчыніў акно на чацвёртым паверсе і скокнуў уніз», - піша канал.

У лякарні імя Скліфасоўскага ў расейца дыягнаставалі некалькі сур'ёзных пераломаў са зрушваннем, пераломы некалькіх пазванкоў. Найбліжэйшы месяц ён правядзе ў лякарні.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках