Расейскія вайскоўцы патрапілі ў маштабнае ДТЗ на Данбасе: 16 чалавек загінулі
2- 7.12.2022, 11:18
- 10,682

Грузавік і мікрааўтобус сутыкнуліся ў Шахцёрскім раёне Данецкай вобласці.
На трасе паміж акупаванымі Шахцёрскам і Тарэзам на Данбасе адбылося ДТЗ з удзелам расейскіх вайскоўцаў. У выніку 16 з іх загінулі, а трое пацярпелі.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расейскія СМІ.
З інфармацыі акупантаў, грузавік і мікрааўтобус сутыкнуліся ў Шахцёрскім раёне Данецкай вобласці.
«Грузавік з вайскоўцамі і мікрааўтобус сутыкнуліся ў «ДНР», загінулі 16 чалавек, яшчэ трое пацярпелі... Трое пацярпелых знаходзяцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане», - пішуць прапагандысцкія СМІ, спасылаючыся на звесткі так званых «экстранных службаў».