23 лютага 2024, Пятніца, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У балоце жывём, без ежы, хлопцы ўцякаюць кожны дзень»

4
«У балоце жывём, без ежы, хлопцы ўцякаюць кожны дзень»

Расейскі мабілізаваны расказаў аб павальным дэзерцірстве на Данбасе.

Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны (ГУР МА) апублікавала новы перахоп тэлефоннай размовы мабілізаванага салдата РФ. Ён дзяліўся з маці планамі аб уцёках з фронту.

Вядома, што была перахопленая размова салдата РФ, які ваюе на ўкраінскім Данбасе.

Ён паведаміў маці пра вялікую колькасць дэзерціраў у расейскім войску, а таксама паскардзіўся на дрэнныя ўмовы на фронце.

«Нічога ў нас добрага няма... Сыходзяць людзі, уцякаюць... У снежні, калі нас у адпачынак не адпусцяць, мы таксама пойдзем. Ты проста не ўяўляеш. Мы ў балоце жывём! У нас усё цячэ... Ні паспаць, ні зжэрці! Камандзіра мы свайго новага не бачылі... Нам сказалі: «Вас проста адсюль не выпусцяць»... Мы сабраліся з ліпецкімі хлопцамі... Мы выберамся адсюль. Дзецюкі адсюль сыходзяць кожны дзень… Я афэлак, і мы ўсё афэлкі, хто пашпарты дадому адправіў. Калі б не адправілі, мы б уцяклі б вельмі проста адсюль», - расказаў акупант.

Мама, што характэрна, сына зусім не шкадавала. Больш за тое, адгаворвала яго ад уцёкаў, палохаючы, што гэта дэзерцірства.

Пры гэтым жанчына грэбліва адклікалася аб украінскім народзе, які яе сын прыехаў знішчаць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках