Яшчэ два палітвязні выйшлі на волю
- 7.12.2022, 10:46
- 2,646

Яны поўнасцю адбылі свае тэрміны.
У пачатку снежня на волю выйшлі фігуранты берасцейскай «справы карагодаў» Віктар Дзенісенка і Яўген Калпачык.
Яны былі асуджаныя пасля падзей 13 верасня 2020 года ў Берасці, калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт,паведамляюць праваабаронцы.
25 лютага 2021 года іх прызналі вінаватымі паводле арт. 342 КК («актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і прысудзілі па паўтара года «хіміі». Віктар адбываў тэрмін у асіповіцкай ВУАТ - 48, а Яўген - у мазырскай ВУАТ-21.