19 красавiка 2024, Пятніца, 3:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Курскай вобласці РФ пачалася паніка праз чуткі аб уварванні УСУ

17
У Курскай вобласці РФ пачалася паніка праз чуткі аб уварванні УСУ

Губернатар пачаў ствараць "народныя дружыны".

У Расеі распаўсюджваюцца чуткі пра нібыта магчымае ўварванне ўкраінскіх войскаў на тэрыторыю Курскай вобласці, і ў памежных раёнах узводзяць умацаванні.

Пра гэта 7 снежня паведамляе Генеральны штаб УСУ.

«Супраціўнік працягвае несці страты. Расце колькасць загінулых акупантаў сярод мабілізаваных Курскай вобласці, аб чым сведчаць мясцовыя сродкі масавай інфармацыі. Акрамя таго, праз інфармацыю аб чалавечых стратах, вайну ва Украіне ўсё менш падтрымлівае маладое пакаленне расейцаў», - распавялі ў ведамстве.

Таксама ва ўкраінскім Генштабе дадалі, у расейскім горадзе Курск і вобласці распаўсюджваюцца чуткі аб магчымым уварванні УСУ.

«У сувязі з гэтым працягваецца фартыфікацыйнае абсталяванне абаронных пазіцый у прымежных з Украінай раёнах», - гаворыцца ў публікацыі.

Раней паведамлялася, што ў расейскай Курскай вобласці пачалі фармаваць народную дружыну. Акрамя таго, у суседняй Белгародскай вобласці губернатар абвясціў аб пачатку падрыхтоўкі і фармаванні «атрадаў тэрытарыяльнай абароны або самаабароны».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках