У Беларусі абмежавалі рухі цывільных аўто па дарогах
14- 7.12.2022, 9:11
- 21,778
![У Беларусі абмежавалі рухі цывільных аўто па дарогах](https://i.c97.org/ai/391582/aux-head-1598938138-aux-head-1509601656-20171102_auto_misk_onliner_t.jpg)
«Экстранныя меры» будуць дзейнічаць 7 і 8 снежня.
Дзяржаўны сакратарыят «савета бяспекі» пастанавіў правесці ў Беларусі праверку дзяржсістэмы «рэагавання на акты тэрарызму» 7-8 снежня.
Пра гэта паведамляе БелТА.
Гэтымі днямі запланавана перамяшчэнне вайсковай тэхнікі і асабовага складу сіл забеспячэння нацыянальнай бяспекі.
Акрамя таго, у «савеце бяспекі» папярэдзілі, што абмяжуюць рух транспарту на некаторых адцінках дарог і мясцовасці, дзе будуць прымяняць «імітацыйныя сродкі паразы ў навучальных мэтах».