23 красавiка 2024, aўторак, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбухі на вайсковых аэрадромах: Расея абняславілася на ўвесь свет

17
Выбухі на вайсковых аэрадромах: Расея абняславілася на ўвесь свет

Атакавальныя беспілотнікі цяжка было не заўважыць.

Выбухі на аэрадромах «Энгельс» і «Дзягілева» ў Саратаўскай і Разанскай абласцях Расеі паказалі, што расейская СПА не можа забяспечыць абарону сваіх вайсковых аб'ектах, і гэта ўбачыў увесь свет.

Як напісаў у https://t.me/zloyodessit/17748 ваенна-палітычны аглядальнік групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандр Каваленка, беспілотнік, у выкарыстанні якога для ўдару па аэрадромах Расея абвінаваціла Украіну, было б цяжка не заўважыць.

«У Расеі адбыўся шэраг інцыдэнтаў, і Канашэнкаў заявіў, што віной таму нібыта быў украінскі БПЛА «Стрыж». Не ведаю, у курсе генерал-словаблуд наконт таго, што «Стрыж» гэта савецкі, адсталы і прымітыўны БПЛА памерам практычна з F-16, які гудзе, як прадвеснік Апакаліпсісу, ці не, але сваім перлам ён толькі зганьбіў расейскую СПА», – патлумачыў Каваленкі.

Са слоў экспэрта, такой заявай Канашэнкаў таксама «дыскрэдытуе расейскае войска», што ў Расеі з'яўляецца злачынствам.

«Гэта значыць, знішчальнік, прычым стары, яшчэ савецкіх часоў, залятае ў расейскую паветраную прастору, пралятае больш за 700 км і наносіць удар па стратэгічным аб'екце, на якім знаходзіцца авіяцыя са складу ядзернай трыяды? Мне здаецца, можа Канашэнкава варта арыштаваць за дыскрэдытацыю расейскага войска?» - дадаў ён.

Аднак увагу варта звярнуць на тое, што з гэтых нападаў вынесла для сябе міжнародная супольнасць.

«Міжнародныя назіральнікі за вайной убачылі, што незалежна ад таго, што менавіта нанесла ўдар па расейскіх аэрадромах, яно абышло хвалёную расейскую СПА і выканала гэтую задачу. Гэта значыць, гэтыя назіральнікі, якіх апантана баяцца ў Крамлі, бачаць не толькі тое, што «другое» войска ў свеце цягне ў зону баявых дзеянняў ва Украіну танкі Т-62 і гаўбіцы Д-1, але тое, што ў яе фактычна няма СПА», - падкрэсліў Каваленка.

Экспэрт таксама нагадаў, што расейскае СПА ўжо «абняславіласяю ў Сірыі і Лібіі. Акрамя таго, менавіта сістэмы расейскай вытворчасці «азербайджанскае войска шчоўкала як семкі ў Карабаху».

«Расейскае СПА? Пакупнікоў гэтага хламу віншую з іх капіталаўкладаннем. Але галоўнае не віншаванне. Галоўнае, што зараз аб гэтым ведаюць усе! Абсалютна ўсе», - рэзюмаваў Каваленка.

Выбухі на аэрадромах РФ: рэакцыя свету

5 снежня 2022 года на расейскіх аэрадромах «Энгельс» у Саратаўскай вобласці і «Дзягілева» ў Разанскай вобласці прагрымелі выбухі. Акрамя таго, 6 снежня ў Расеі заявілі аб нападзе беспілотніка на аэрадром у Курску.

На думку экспэртаў, калі ўдары, нанесеныя па расейскіх вайсковых базах, былі здзейснены ўкраінскімі дронамі, то гэта сведчыць аб тым, што Украіна здольная атакаваць супраціўніка на далёкай адлегласці, а расейскія сістэмы СПА значна слабейшыя, чым лічылася раней.

Выданне Reuters, спасылаючыся на заходніх чыноўнікаў, піша, што выбухі на авіябазах у глыбіні Расеі нанясуць моцны псіхалагічны ўдар і прымусяць Крэмль добра падумаць, як гарантаваць бяспеку сваіх далёкіх бамбавікоў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках