26 красавiка 2024, Пятніца, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Полк Каліноўскага: Пасля ўкраінскай зямлі намі будзе вызваленая і Беларусь

12
Полк Каліноўскага: Пасля ўкраінскай зямлі намі будзе вызваленая і Беларусь

Магутны зварот «каліноўцаў» з перадавой.

Полк імя Кастуся Каліноўскага павіншаваў Узброеныя сілы Украіны з перадавой:

- Мы - беларускія добраахвотнікі, байцы палка імя Кастуся Каліноўскага віншуем усіх з Днём Узброеных сіл Украіны!

Мы ганарымся тым, што беларусы знаходзяцца ў шэрагах УСУ, у шэрагах спадкаемцаў слаўнай вайсковай гісторыі гэтай свабоднай зямлі. Віншуем усіх, хто мае дачыненне да абароны ўкраінскай свабоднай, дэмакратычнай і непадзельнай дзяржавы. Проста цяпер мы разам з украінскімі пабрацімамі абараняем яго ад рашысцкай арды.

Мы дапаможам вызваліць усе акупаваныя тэрыторыі і паставіць кропку ў канфлікце. Пасля ўкраінскай зямлі намі будзем вызваленая і наша Радзіма.

Мы ўпэўненыя ў перамозе Украіны ў гэтай вайне і ў вольнай будучыні Беларусі.

Жыве Беларусь! Слава Украіне!

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках