VOLSKI адпраўляецца ў тур «За нашу і вашу свабоду!» па Польшчы
- 5.12.2022, 11:18
- 2,592

Канцэрты запланаваны ў шасці гарадах.
У снежні, перад Калядамі, VOLSKI адпраўляецца ў тур па Польшчы. Пра гэта гурт паведаміў Charter97.org.
«Каб сустрэцца з вамі, падарыць улюбёныя песні, адчуць наша беларускае адзінства і наблізіць той час, калі мы зможам свабодна вярнуцца ў Беларусь», - звярнуўся гурт да слухачоў.
Канцэрты запланаваны ў шасці гарадах:
- 7.12 - Гданьск
- 8.12 - Познань
- 9.12 - Уроцлаў
- 11.12 - Кракаў
- 14.12 - Беласток
- 15.12 - Варшава
Білеты можна набыць праз спасылку. Кошт стартуе ад 80 злотых.
