5 траўня 2024, Нядзеля, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліна Шарэнда-Панасюк дапамагае палітвязням не «зламацца» ў калоніі

5
Паліна Шарэнда-Панасюк дапамагае палітвязням не «зламацца» ў калоніі

Сукамерніцы, якія вызваліліся, удзячныя актывістцы «Еўрапейскай Беларусі».

З журналістамі праекту «Палітвязынка» звязалася былая палітзняволеная і распавяла, як актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліна Шарэнда-Панасюк дапамагала ёй у калоніі №24.

«Я была ў калоніі не адна, бо са мной была Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк. Яна мяне вучыла, як захаваць здароўе ў тых умовах. Паліна пазбаўленая ўсяго, чаго толькі можна пазбавіць паводле артыкула 113 крымінальна-выканаўчага кодэкса.

Супраць Паліны быў настроены ўвесь атрад, бо яна ігнаравала большасць і толькі некаторым дапамагала ўрокі рабіць (некаторыя зняволеныя там давучваюцца ў школе). Паліне давалі спагнанне за спагнаннем, кагосьці яна пачаставала яблыкам - ізноў спагнанне. Паліна Сяргееўна не падпісвала там ніводнай паперы абавязацельстваў і азнаямленняў аб спагнанні. Яна ўважала гэта ўсё незаконным і ўтрыманне нас там уважае за палітычныя рэпрэсіі. Аб гэтым яна казала ў вочы адміністрацыі калоніі і яе супрацоўнікам.

Паліна не выконвала ніводнай просьбы ад працаўнікоў калоніі, калі тыя спрабавалі неяк камандаваць ёю. Паліна адварочвалася і як робат сыходзіла. Яна казала мне: «Вось яшчэ, гэта іх праца, яны самі добраахвотна выбралі гэты шлях».

Былі і сярод палітычных і тыя, хто рабіў сваім жа подласці, падстаўляў, такім чынам супрацоўнічаў з адміністрацыяй калоніі. Паліна мне казала, што гэтыя людзі будуць нерукапаціскальнымі ў грамадстве і што іх гадасці сапраўды ўсплывуць. А Паліна не раз мела рацыю», - распавяла былая палітзняволеная.

Нагадаем, што палітзняволеная і актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліна Шарэнда-Панасюк, якая знаходзіцца ў калоніі №24 для рэцыдывістак (Гомельская вобласць, г.п. Зарэчча), нядаўна была змешчаная ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). За папярэднія чатыры месяцы зняволення ў калоніі актывістка «Еўрапейскай Беларусі» 80 дзён правяла ў ШІЗА (штрафны ізалятар).

Падтрымаць палітзняволеную можна на адрас: Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк, ВК № 24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках