3 траўня 2024, Пятніца, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Херсона масава пайшлі здаваць кроў пасля ўдару расейцаў па горадзе

7
Жыхары Херсона масава пайшлі здаваць кроў пасля ўдару расейцаў па горадзе

У сеціва патрапілі кранальныя фота.

Жыхары Херсона ўразілі карыстальнікаў сеціва сваёй спагадлівасцю. Людзі, якія ўчора перажылі чарговы ўдар па горадзе, масава пайшлі здаваць кроў, каб дапамагчы тым, хто атрымаў раненні, піша «Уніян».

Кранальным фота з херсонцамі падзяліўся ў Facebook жыхар горада Віталь Багданаў. Ён паказаў чэргі ў пункце, дзе людзі могуць здаць кроў. Высветлілася, што дапамагчы пацярпелым хоча вельмі шмат гараджанаў.

– Калі ў нядзелю прыйшоў здаваць кроў, а тут чарга да аўторка! Херсонцы – вы неверагодныя! – напісаў ён.

У каментарах карыстальнікі адзначылі, што яны ганарацца жыхарамі горада, які нядаўна вызвалілі ад рашыстаў. Херсонцы дзівяць сваёй смеласцю і чуласцю, бо яны клапоцяцца пра тых, хто пацярпеў ад нападаў расейцаў.

Абстрэл Херсона 24 снежня

Расейскія акупанты абстралялі цэнтр Херсона. Рашысты ўдарылі па жылым раёне.

– Херсон. Расейцы ўчынілі чарговы тэрор – абстралялі цэнтр горада! Загінулі людзі, разбураныя будынкі. Цэнтр горада, выходны дзень, шмат людзей на вуліцы, – пракаментавалі злачынства расейцаў у Офісе прэзідэнта Украіны.

Увечары стала вядома, што колькасць параненых вырасла да 68 чалавек, а колькасць загінулых – да 10 чалавек. Акупанты наўмысна білі па цывільных, расказаў першы намеснік старшыні Херсонскай аблрады Юрый Сабалеўскі..

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках