Гурт Naviband выступіў перад святой Імшой для беларусаў Варшавы
- 25.12.2022, 18:37
- 5,308

Дуэт выканаў калядныя песні і свой апошні трэк.
Дуэт Naviband выступіў з каляднымі песнямі ў ноч на 25 снежня перад вігілійнай святой Імшой і пасля яе для беларусаў-каталікоў Варшавы.
Музыкі праспявалі, у тым ліку, «Ціхую ноч», «Алілуя» Леанарда Коэна, таксама выканалі свой апошні трэк «Свяці».
Падчас Імшы салістка гурта Ксенія Жук спявала ў касцельным хоры.

Нагадаем, Naviband – музычны калектыў з Менска, прадстаўнік Беларусі на «Еўравізіі-2017». Цяпер вымушана знаходзіцца ў эміграцыі.