18 снежня 2025, Чацвер, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе беларусы могуць паглядзець анлайн-трансляцыю святой Імшы на Каляды

Дзе беларусы могуць паглядзець анлайн-трансляцыю святой Імшы на Каляды

Відэа з менскіх касцёлаў і Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе.

Чырвоны касцёл у Менску застаецца закрытым і таму трансляцыя святой Імшы адсюль спыненая, але можна далучацца анлайн да малітвы ў іншых касцёлах, піша katolik.life.

Нагадаем, наведванне святой Імшы на свята Божага Нараджэння, 25 снежня, з'яўляецца абавязковым для католікаў. Аднак праз адсутнасць такой магчымасці ці з прычыны хваробы вернікі запрашаюцца да ўдзелу ў свяце праз інтэрнэт, радыё ці тэлевізію.

Ніжэй прыведзеныя спасылкі на трансляцыі з менскіх касцёлаў Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (24 снежня – 19.00 (на польскай мове), 21.00 і 23.00 (па-беларуску). Евангеліста, а таксама - з Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе (24 снежня - 22.00, 25 снежня - 12.00).

Дзяржаўная тэлевізія пакажа жывую трансляцыю вігілійнай святой Імшы на Ражство Хрыстова на канале «Беларусь 1» 24 снежня а 21.45 (з Магілёва), а затым - святой Імшы з Ватыкана з удзелам Папы Рымскага Францішка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках