Саліст «Нагу звяло!» паказаў, як бацькі забітага акупанта сустракаюць Новы год
36- 21.12.2022, 13:01
- 38,732

Максім Пакроўскі зняў новы кліп.
Фронтмэн расейскага гурта «Нагу звяло!» Максім Пакроўскі выпусціў кліп на песню «З Новым годам, сынок!». Ролік апублікаваны 20 снежня на YouTube-канале калектыву.
У кліпе зняліся расейскія акторы Чулпан Хаматава і Артур Смальянінаў, якія раней асудзілі напад Расеі на Украіну і пакінулі РФ. Відэа здымаліся ў сталіцы Латвіі Рызе.
Смальянінаў і Хаматава згулялі ў роліку бацькоў забітага на вайне расейскага акупанта. Па сюжэце яны адзначаюць Новы год без яго. У канцы кліпа бацька акупанта ўключае тэлевізар і пачынае глядзець прапагандысцкі канал, дзе, імаверна, транслюецца навагодні зварот прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.
«Вот и повестка. Не нужен билет
На поезд в чужую страну.
Берцы и каску, и бронежилет
Надо купить пацану.
Слезы застыли в холодной земле.
Скоро завянет венок.
Полная рюмка стоит на столе.
С Новым годом, сынок!
Полная рюмка стоит на столе.
С Новым годом, сынок!»
«Мы выпускаем нашу працу ў свет, мы зрабілі ўсё, што маглі. Цяпер ваша чарга дапамагчы нам дастукацца да тых, хто чагосьці яшчэ не зразумеў у падзеях, якія адбываюцца», – напісаў у дзень прэм'еры кліпа артыст у Instagram.
«І нават пасля здарэння працягваюць вытарэшчвацца ў тэлевізар», - адрэагавалі гледачы на прэм'еру антываеннага кліпа.