Украінскія вайскоўцы знайшлі старажытнарымскае паселішча, калі капалі акопы ў Херсонскай вобласці
3- 20.12.2022, 20:48
- 9,366

Фота.
Памежнікі знайшлі рэшткі старажытнарымскага паселішча ў Херсонскай вобласці, калі будавалі ўмацаванні на беразе Дняпра.
Пра гэта паведамляе прэс-служба ДСНС.
«У Херсонскай вобласці падчас уладкавання фартыфікацыйных збудаванняў на ўзбярэжжы Дняпра памежнікі натыкнуліся на рэшткі старажытнарымскага паселішча. На глыбіні блізу метра пачалі з'яўляцца аскепкі амфараў і збаноў», – гаворыцца ў паведамленні.
Пра знаходку вайскоўцы паведамілі мясцовым археолагам. Далейшыя інжынерныя працы там не праводзіліся, каб захаваць каштоўныя артэфакты.
«Пасля перамогі тут будзе працаваць археалагічная экспедыцыя», – дадалі памежнікі.


