У Варшаве сёння выступіць гурт VOLSKI
1- 15.12.2022, 18:55
- 3,032

Канцэрт пачнецца а 19:00 у клубе Riviera Remont.
У снежні перад Калядамі VOLSKI адправіўся ў тур па Польшчы пад назвай «За нашу і вашу свабоду!».
Сёння, 15 снежня, у межах тура гурт выступіць у Варшаве. Канцэрт пачнецца а 19:00 (паводле польскага часу) у клубе Riviera Remont на адрас ul. Waryńskiego 12A.
Квіткі можна набыць па спасылцы.
Адзначым, што ўчора мусіў адбыцца канцэрт гурта ў Беластоку, але, з тэхнічных прычын яго перанеслі на 28 снежня.
