26 красавiка 2024, Пятніца, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Найлепш адразу здацца»: Гіркін назваў пераломны момант, пасля якога Расея прайграла

31
«Найлепш адразу здацца»: Гіркін назваў пераломны момант, пасля якога Расея прайграла
ІГАР ГІРКІН (СТРАЛКОЎ)

Экс-правадыр баевікоў «ДНР» убачыў «знак».

Пераломным момантам у вайне, развязанай Крамлём супраць Украіны сталі ўцёкі расейскага войка з Херсона. Наперадзе Расею чакае параза. Такое меркаванне выказаў афіцэр ФСБ РФ, вайсковы злачынец Ігар Гіркін (Стралкоў), паведамляе Дыялог.UA.

«Уцёкі Херсона на гэты момант паставілі кропку над надзеямі на стратэгічныя планы нашага камандавання па аднаўленні генеральнага наступу ва Украіне з рашучымі мэтамі. Пакіданне Херсона - знак таго, што РФ перайшла ва Украіне да стратэгічнай абароны», - заявіў расейскі дыверсант.

Ён уважае, што гэта прывядзе да паразы расейскага войска, бо РФ знаходзіцца перад тварам ворага, які пераўзыходзіць яго і тэхнічна, і колькасна.

«Калі мы вядзём вайну, як яе вядзе Украіна, мы павінны ваяваць. Калі мы вядзём «СВА», якую яны маюць намер спыніць у любы момант, тады адразу трэба не мучыць людзей і здавацца. Бо так вайну не выйграюць. Не выйграюць так войны, так войны прайграюць. А сваю краіну спускаюць ва ўнітаз», - падкрэсліў Стралкоў.

Адзначым, што Стралкоў вярнуўся ў Маскву ўжо праз пару месяцаў пасля таго, як адправіўся ва Украіну нібы ваяваць. Ён адразу ж абрынуўся з вострай крытыкай на вайскова-палітычнае кіраўніцтва РФ за тое, што яно, на яго думку, недастаткова сілаў прыкладае для захопу Украіны. Так, Стралкоў паведаміў, што ў шэрагах акупацыйнага войска РФ пануе разлад, жаўнеры не разумеюць наогул, завошта ваююць.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках