5 лютага 2023, Нядзеля, 23:12
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Масквы новы пажар: гарыць старадаўняя сядзіба

6
У цэнтры Масквы новы пажар: гарыць старадаўняя сядзіба

Перакрыцце будынка абвалілася, накрыўшы пажарных.

Раніцай 10 снежня ў Маскве загарэлася двухпавярховая старажытная сядзіба Лапухіных канца XVII стагоддзя. Дом размешчаны ў Малым Знаменскім завулку ў Маскве, побач з Пушкінскім музеем. Пра гэта паведамляе «24 канал» са спасылкай на расейскія СМІ.

Першапачаткова плошча ўзгарання складала 10 квадратных метраў. Успыхнула перагародка паміж другім паверхам і гарышчам. Пасля пажар разросся да 50 квадратных метраў, узнікла рызыка таго, што агонь перакінецца на суседні будынак.

Пасля міжпаверхавае перакрыццё плошчаю 40 квадратных метраў абвалілася, адзін з пажарных ледзь не загінуў. Зараз яго аглядаюць лекары, аднак падрабязнасцяў пра ягоны стан не выдаюць. Пажар расейскім ратавальнікам удалося лакалізаваць толькі на 50 квадратных метраў, але рызыка пераходу агню на суседнія будынкі захоўваецца.

Даведка. Раней у сядзібе Лапухіных размяшчаўся Музей Рэрыхаў. Пасля будынак быў перададзены Дзяржаўнаму музею выяўленчых мастацтваў ім. А. С. Пушкіна, з яго зрабілі маладзёжны аддзел музея Пушкіна, дзе праходзяць розныя выяўленчыя праграмы. Сёння расейскія СМІ пішуць, што будынак належыць цэнтру Рэрыхаў.

Мясцовыя думаюць, што сядзіба камусьці «перашкаджала»

У сацыяльных сетках масквічы разважаюць пра прычыны пажару. Адна з галоўных версій, што сядзіба «камусьці перашкаджала», таму што зямля ў цэнтры дарагая, а трэба пабудаваць што-небудзь новае. Гэта класічная сітуацыя для Масквы.

У момант пажару будынак быў на рэстаўрацыі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».