8 траўня 2024, Серада, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы пачалі адвод войскаў з Запарожскай вобласці

18
Расейцы пачалі адвод войскаў з Запарожскай вобласці

Ідзе эвакуацыя персаналу акупацыйных адміністрацый паселішчаў.

Расейцы пачалі адвод войск з Запарожскай вобласці. Пра гэта гаворыцца ў вечаровай справаздачы Генеральнага штаба УСУ.

«Паводле наяўнай інфармацыі, расейскія акупацыйныя войскі адводзяць асобныя падраздзяленні і рыхтуюць да эвакуацыі персанал акупацыйных адміністрацый паселішчаў часова занятай тэрыторыі Запарожскай вобласці», - гаворыцца ў чарговай аперацыйнай справаздачы штаба.

Генеральны штаб УСУ паведамляе аб наступных прыкметах эвакуацыі і адводу войскаў РФ:

З паселішча Міхайлаўкі выехалі падраздзяленні РФ, якія базаваліся ў мясцовым аддзяленні паліцыі і адной з навучальных устаноў.

У паселішчах Палагах ды Інжынерным расейцы выязджаюць з дамоў, дзе яны былі раскватараваныя, вывозяць выкрадзеную маёмасць.

У паселішчы Бурчаку расейскія ўлады праводзяць перапіс для так званай ахвотнай эвакуацыі насельніцтва.

Генеральны штаб таксама паведамляе аб удалых дзеяннях ўкраінскіх войскаў на Запарожскім кірунку, напрыклад, аб абстрэле месцаў засяроджвання жывой сілы расейцаў у паселішчах Мірным, Такмаку, Інжынерным, Палагах, Ясным і Конскіх Раздорах.

Страты супраціўніка, сцвярджае Генеральны штаб, склалі больш за 230 чалавек параненымі, знішчана больш за 15 адзінак вайсковай тэхнікі розных тыпаў і баявых прыпасаў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках