8 траўня 2024, Серада, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рагозін сабраўся браць Кіеў

76
Рагозін сабраўся браць Кіеў
ДЗМІТРЫЙ РАГОЗІН

Расейскі дзярждзеяч завіў, што будзе «браць» сталіцу Украіны, як Вену, Берлін, Будапешт.

Расейскі палітык і дзярждзеяч, экс-гендырэктар карпарацыі «Раскосмас» Дзмітрый Рагозін заявіў, што ваенныя падраздзяленні Расеі павінны ўзяць пад кантроль Кіеў.

У гутарцы з расейскім прапагандыстам Уладзімірам Салаўёвым Рагозін адзначыў, што расейцам неабходна ўзяць Кіеў, пры гэтым задзейнічаўшы больш жорсткую сілу, у адрозненне ад досведу акупацыі Луганскай і Данецкай абласцей.

Паводле ягоных словаў, на гэтым этапе спецаперацыі ў РФ, асабліва ў Данбасе, не збіраюцца шкадаваць ворага, меркаваць, што знішчэнне ўкраінскіх прызыўнікоў «дэнацыфікацыя», бо гэта ўсяго толькі бой.

Рагозін дадаў, што калі не дайсці да Кіева, то канфлікт не скончыцца. На ягоную думку, нельга гэтае пытанне пакідаць для нашчадкаў, бо на межах Расейскай Федэрацыі ўвесь гэты час Захад будзе развіваць маштабны «накачаны нянавісцю і зброяй патэнцыял», што будзе важкай пагрозай для расейскай дзяржавы.

«Я перакананы, што мы Кіеў будзем браць, не вызваляць. Мы вызваляем Данбас. Усё астатняе мы будзем браць гэтак сама, як мы бралі Вену, Берлін, Будапешт… Таму альбо мы, альбо яны. Я буду браць Кіеў», – падкрэсліў Рагозін.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках