8 траўня 2024, Серада, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Псіхолаг расказаў, чаму Пуцін увесь час хлусіць

12
Псіхолаг расказаў, чаму Пуцін увесь час хлусіць

Кіраўнік Крамля не баіцца за ўласнае імя.

У інтэрв'ю НВ НВ псіхолаг і эксперт у невербальнай камунікацыі Валянцін Кім расказаў, чаму Пуцін увесь час хлусіць.

«Пуціна называюць майстрам адкладзеных праблемаў. Сутыкаючыся з нейкай праблемай, ён толькі пагаршае [сітуацыю]. Ён кожны раз стварае нейкую новую інфападставу, каб гэта перабіць, і ўвогуле не думае, як будзе іх [праблемы] развязваць», – адзначыў Кім.

Паводле ягоных словаў, з сацыяльнага гледзішча хлусня часта звязаная з тым, што ў чалавека няма стратэгіі і плану. «А таксама што чалавек не шануе ўласны імідж, аўтарытэт, не стварае і не беражэ ўласны брэнд. Пуцін – гэта чалавек, які зразумеў, што яму патрэбная ў гэтым жыцці толькі ўлада. Яму не патрэбнае добрае імя ці падзяка нашчадкаў. А толькі ўлада. І дзеля гэтага ён здольны ахвяраваць усім на свеце», – перакананы псіхолаг.

Кім дадаў, што Пуцін парушае правілы, «бо гэта асаблівае КДБісцкае выхаванне — дзейнічаць з-за вугла, цішком». Паводле ягоных словаў, менавіта такія няўпэўненыя людзі звычайна і парушаюць правілы.

«Моцныя, упэўненыя людзі здольныя гуляць паводле правілаў, бо могуць прымаць сваю паразу. А для няўпэўненых людзей параза – гэта трагедыя, гэта смерць. Яны вельмі баяцца саступіць, а таму парушаюць правілы, бо для іх больш важна перамагчы, чым жыць паводле правілаў. Таму яны ламаюць гульню, не думаючы, што будзе заўтра, а арыентуюцца толькі на тое, што будзе сёння», – вынікуе псіхолаг.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках