Мапа баявых дзеянняў ва Украіне на 1 снежня: інфармацыя брытанскай выведкі
- 1.12.2022, 16:19
- 5,982
Пад Бахмутам ідуць надта цяжкія баі.
Расейскія войскі працягваюць атакаваць пазіцыі Узброеных сіл Украіны на ўсходнім кірунку. Надта цяжкія баі працягваюцца пад Бахмутам.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на мапу, апублікаваную ў Twitter Мінабароны Брытаніі.
Паводле звестак брытанскай выведкі, асноўныя баі цяпер ідуць на ўсходнім флангу. Там акупанты спрабуюць развіць наступленне на трох кірунках - пад Сватавым, Крамянной і Бахмутам. Сітуацыя каля апошняга населенага пункта самая цяжкая, бо расейцы спрабуюць узяць у алблогу ўкраінскую групоўку, абыходзячы яе з поўдня ад Бахмута.
Што да іншых кірункаў фронту, то там сітуацыя не змянілася. У Херсонскай і Запарожскай вобласці працягваюцца абстрэлы. УСУ, у сваю чаргу, паспяхова накрываюць агнём раёны засяроджвання расейскіх войскаў на акупаваных тэрыторыях.