Bloomberg даведаўся, якую столь коштаў расейскай нафты можа ўстанавіць ЕЗ
5- 1.12.2022, 16:30
- 8,772
На больш нізкім кошце намагаюць Польшча і краіны Балтыі.
Bloomberg распавёў, якую столь коштаў расейскай нафты можа ўстанавіць ЕЗ.
Паведамляецца, што столь можа быць устаноўленая на ўзроўні 60 даляраў за барэль.
Папярэднія перамовы зайшлі ў тупік. Паведамлялася, што на ніжэйшым кошце намагалі Польшча і краіны Балтыі, а на больш высокім - Грэцыя і шэраг іншых краін ЕЗ.
«Пакуль незразумела, ці ўсе краіны добра паставяцца да столі 60 даляраў. Аднак большасць з іх, імаверна, пагодзяцца на яе», - мяркуюць экспэрты.