Бармэна, з якога здзекаваўся ГУБАЗіК, пасадзілі на 13 дзён
3- 1.12.2022, 14:22
- 7,678
Невядома, дзе ён цяпер.
Бармэна з Менска Вальтэра Гома, як паведамляюць праваабаронцы, арыштавалі на 13 дзён. Пакуль няма інфармацыі, ці выйшаў ён на волю.
Адзначым, Вальтэра Гома затрымаў ГУБАЗіК. З ім было запісана пакаяннае відэа пад песню «Забілі Негра». На яго быў складзены пратакол за «непадпарадкаванне міліцыі».
Суддзя Савецкага раёна Менска Вольга Емяльянчанка 11 лістапада асудзіла яго на 13 дзён.