26 красавiка 2024, Пятніца, 5:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне ліквідавалі акупанта з Хакасіі, які адным з першых прыехаў на фронт

6
Ва Украіне ліквідавалі акупанта з Хакасіі, які адным з першых прыехаў на фронт
ФОТА: PSKOV.AIF

Расейскі дэсантнік прайшоў многія «гарачыя мясціны», але УСУ спынілі ягоную «кар'еру».

На вайне ва Украіне ліквідавалі чарговага акупанта з Рэспублікі Хакасія - 27-гадовага дэсантніка Андрэя Мажарава. Ён быў кадравым вайскоўцам пуцінскага войска, які пабываў у «многіх гарачых мясцінах».

З заяў расейскіх прапагандыстаў, гэты вайсковы злачынца адным з першых адправіўся забіваць украінцаў, за што атрымаў «ордэн». Пра гэта ў Facebook напісаў заснавальнік міжнароднай валанцёрскай супольнасці InformNapalm, OSINT-экспэрт Іраклі Камахідзэ.

«Ішоў наперад (нагамі) і не здаваўся»: піша жонка акупанта-дэсантніка Андрэя Мажарава пра мужа», - пракаментаваў ён.

У хвалебным некралогу гаворыцца, што Андрэй і Юлія Мажаравы родам з Хакасіі, але апошнія гады жылі ў Пскове. Сам Мажараў - кадравы вайсковец, за плячыма якога «не адна выправа ў гарачыя мясціны».

Адзначаецца, што на вайну супраць Украіны акупант адправіўся адным з першых у лютым. Апошні раз яго жонка і чатырохгадовы сын Ягор бачылі ў красавіку, калі паехалі да яго ў Белгарад, дзе ён нібыта адпачываў - магчыма, паміж перадыслакацыяй войскаў РФ пасля чарговага «адмоўнага наступу».

А ўжо летам захопніка напаткала смерць на ўкраінскай зямлі. Жонка западозрыла нядобрае ў пачатку чэрвеня, пачала патрабаваць у яго камандавання сувязі з мужам, але ёй сказалі, што звязваць ужо няма з кім. Мажараў «дэмілітарызаваўся» 5 чэрвеня ў выніку мінна-выбухной траўмы.

Акупанта пахавалі ў Выбутах Пскоўскай вобласці РФ. А ў лістападзе жонцы расейскага вайсковага злачынца ўручылі так званы ордэн мужнасці, які яе муж атрымаў пасмяротна, як забойца мірных украінцаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках