26 красавiка 2024, Пятніца, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў у Падмаскоўі зачапіла ўспышка менінгіту

4
Беларусаў у Падмаскоўі зачапіла ўспышка менінгіту

12 чалавек шпіталізаваны, адзін з іх, магчыма, памёр.

12 беларусаў "на адным з прадпрыемстваў у гарадской акрузе Істра" Маскоўскай вобласці шпіталізаваныя з падазрэннем на менінгіт. Адзін з іх, магчыма, памёр, паведамілі ў беларускай амбасадзе ў Расеі.

- 12 грамадзян Беларусі былі шпіталізаваны ў лячэбныя ўстановы Расеі з падазрэннем на менінгіт. У дваіх дыягназ не пацвердзіўся, восем знаходзяцца ў стане сярэдняй цяжкасці, адзін - у цяжкім стане. З непацверджанай пакуль афіцыйна інфармацыі, адзін са шпіталізаваных беларускіх грамадзян сёння памёр, - гаворыцца ў паведамленні.

У пасольстве заявілі, што знаходзяцца ў кантакце з расейскім Міністэрствам аховы здароўя, Расспажыўнаглядам і лякарнямі. Хворым надаецца неабходная дапамога.

Нагадаем, раней паведамлялася, што 11 работнікаў складскога комплексу маркетплэйса OZON у Істры (Маскоўская вобласць) былі шпіталізаваныя з «клінічнай карцінай інфекцыйнага менінгіту».

Са звестак некаторых інтэрнэт-рэсурсаў, у лякарні даставілі больш за 30 чалавек. Паведамлялася, што сярод іх ёсць грамадзяне Беларусі, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана і Азербайджана.

У адміністрацыі маркетплейсу РІА Новости пацвердзілі, што сапраўды некалькі супрацоўнікаў са склада на Ozon на Новай Рызе захварэлі на менінгакокавую інфекцыю, аднак масавага заражэння сярод работнікаў няма, пры гэтым сам склад апрацаваны і працягвае функцыянаваць. Пасля гэтага беларускае пасольства ў Расеі паабяцала праверыць інфармацыю аб грамадзянах Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках