26 красавiка 2024, Пятніца, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя сем прадуктаў, якія багатыя на жалеза

4
Названыя сем прадуктаў, якія багатыя на жалеза

Гэты мікраэлемент неабходны для працы імуннай сістэмы, сінтэзу гармонаў і нармальнага кровазвароту.

Кожны трэці жыхар планеты адчувае дэфіцыт жалеза. Гэты мікраэлемент неабходны для працы імуннай сістэмы, сінтэзу гармонаў і нармальнага кровазвароту. Жалеза не выпрацоўваецца арганізмам, таму ўключаць у рацыён прадукты з яго ўтрыманнем жыццёва важна. Найлепшыя крыніцы жалеза – мяса і морапрадукты, але і ў гародніне можна знайсці крыху гэтага рэчыва, піша «Уніян».

Малюскі

Мідыі, вустрыцы, рапаны ды іншыя малюскі вельмі багатыя на жалеза, а таксама лёгказасваяльны бялок і розныя вітаміны. 100 г малюскаў утрымліваюць амаль 20% дзённай нормы жалеза. Відавочны недахоп малюскаў – высокі кошт.

Субпрадукты

Не ўсім падабаюцца субпрадукты, але колькасцю жалеза яны пераўзыходзяць мяса. Больш за ўсё карыснага мікраэлемента змяшчаецца ў печані, мазгах, сэрцы, нырках і страўніку. У 100 г ялавічнай пячонкі ўтрымліваецца ажно 36% дзённай нормы жалеза. Субпрадукты таксама ўтрымліваюць іншыя важныя для арганізма элементы – селен, медзь, халін і бялок.

Ялавічына і цяляціна

Чырвонае мяса багатае на лёгкае для засваення гемавае жалеза. Чым цямнейшае адценне мяса, тым больш жалеза ў ім утрымліваецца. Каб мікраэлемент лепш засвоіўся, мяса рэкамендуецца запякаць, варыць ці гатаваць на пары. У 100 г ялавічнага фаршу змяшчаецца 15% дзённай нормы жалеза. Вітамін C дапамагае жалезу лепш засвоіцца, таму ялавічыну лепш есці з квашанай капустай і іншай кіслай гароднінай.

Бабовыя

Нут, гарох, фасоля, сачавіца ды іншыя бабовыя – гэта каштоўная крыніца жалеза для людзей, якія не ядуць мяса і субпрадукты. Аднак бабы ўтрымліваюць фіцінавую кіслату, якая замінае засваенню жалеза. Каб атрымаць максімум карысці ад гэтых прадуктаў, замачыце бабы ў прахалоднай вадзе на ноч перад гатаваннем.

Шпінат

Пасля бабоў шпінат – найлепшая крыніца жалеза сярод гародніны. Аднак у шпінаце таксама ўтрымліваецца шчаўевая кіслата, чаму ў свежым выглядзе жалеза з зеляніны амаль не засвойваецца. Карысць шпінату выяўляецца ў тым выпадку, калі яго зварыць ці пратушыць.

Арэхі

Арэхі вядомыя багатым мінеральным і вітамінавым складам, а таксама высокім утрыманнем жалеза. У залежнасці ад віду арэхаў у іх утрымліваецца ад 30 адсоткаў да 40 сярэднясутачнай нормы жалеза. Больш за ўсё каштоўнага элемента ў кэш’ю.

Некаторыя садавіна

Большасць садавіны не можа пахваліцца высокім утрыманнем бялку. Але ёсць выключэнні. Шмат жалеза змяшчаецца ў хурме, шаўкоўніцы, чарніцах і бузіне. Рэкардсменкай у жалезе сярод ягадаў з'яўляецца парэчка. Апроч жалеза яна таксама багатая на вітамін C, які паляпшае засваенне жалеза.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках