26 красавiка 2024, Пятніца, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы 10 краін з наймацнейшымі нацыянальнымі брэндамі

12
Названы 10 краін з наймацнейшымі нацыянальнымі брэндамі

На першым месцы рэйтынгу - Нямеччына.

Нямеччына зноў узначаліла рэйтынг краін як нацыянальных брэндаў. Нямеччыну прызнавалі краінай з самым высокім рэйтынгам ужо сем разоў у перыяд з 2008 да 2021 года, паведамляе «Еўрапульс».

Рэйтынг Anholt-Ipsos Nation Brands Index (NBI) штогод з дапамогай апытанняў вывучае рэпутацыю краін свету.

NBI ацэньвае нацыянальныя брэнды па шасці параметрах: водгукі аб таварах і паслугах краіны, ацэнка дзеянняў нацыянальнага ўрада, успрыманне культурнай спадчыны краіны і рэпутацыя яе жыхароў у свеце, узровень зацікаўленасці ў наведванні краіны і яе здольнасць прыцягнуць людзей жыць, працаваць ці вучыцца там.

Наймацнейшыя рэпутацыйныя перавагі Нямеччыны былі ў катэгорыях: экспарт, іміграцыя і інвестыцыі, кіраванне і культура. Ва ўсім свеце станоўча ставяцца да пакупкі нямецкіх тавараў, прывабнасці інвестыцый у нямецкі бізнэс і магчымасці працаўладкавання ў Нямеччыне.

10 краін з наймацнейшымі нацыянальнымі брэндамі

1. Нямеччына

2. Японія

3. Канада

4. Італія

5. Францыя

6. Вялікая Брытанія

7. Швейцарыя

8. ЗША

9. Швецыя

10. Аўстралія

Адзначым, што Расея сёлета заняла 58-е месца з 60-ці.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках