2 траўня 2024, Чацвер, 0:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е ў апошнія выходныя лістапада

Якім будзе надвор'е ў апошнія выходныя лістапада

На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць ападкі.

У суботу, 26 лістапада ўмовы надвор'я ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты. Чакаецца воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (снег, мокры снег, на ўсходзе з дажджом), паведамілі сіноптыкі.

Днём па паўночным усходзе краіны ў асобных раёнах чакаецца моцны мокры снег. Па ўсходзе ў многіх раёнах, на астатняй тэрыторыі краіны месцамі галалёд, на дарогах галалёдзіца. Месцамі туман, наліпанне мокрага снегу.

Праз снегапад на суботу абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Вецер усходні, паўночна-ўсходні памяркоўны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0…-6°С, максімальная днём -4…+1°С. Атмасферны ціск будзе расці.

На пачатку новага тыдня адаб'ецца ўплыў атмасферных франтоў і няўстойлівых паветраных масаў, якія распаўсюджваюцца з Чорнага мора.

Так, у нядзелю, 27 лістапада чакаецца перавага воблачнага надвор'я. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі, у асноўным снег, мокры снег. У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Вецер няўстойлівы слабы да памяркоўнага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0…-7, максімальная днём -4…+2.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках